Конкурс чытачоў беларускіх вершаў "Мая Беларусь"

Дата: 28 марта 2016 в 15:07, Обновлено 29 марта 2016 в 15:24
688 просмотров

Сёння ва ўстанове адукацыі "Яслі-сад №1 г.Ельска" прайшоў конкурс чытачоў беларускіх вершаў "Мая Беларусь". У конкурсе прынялі ўдзел выхаванцы другіх малодшых, сярэдніх і старэйшых груп. З натхненнем маленькія чытачы прадстаўлялі творы вядомых беларускіх аўтараў, фальклорныя творы. Нароўні з вершамі выхаванцы выканалі і беларускія народныя песні, песні беларускіх кампазітараў, вадзілі карагоды. З асаблівым натхненнем быў выкананы гімн Рэспублікі Беларусь. Усе ўдзельнікі конкурсу былі адзначаны асабістымі ўзнагародамі і дыпломам групе, якую яны прадстаўлялі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.