|
У этнаграфічнай пакоі дзяржаўнай установы адукацыі "Яслі-сад №1 г.Ельск" |
|
Жыла тут бабка-папрадуха.
Была бабка – маладухай:
Дзень і ночку працавала,
Нітак тоненькіх напрала.
|
|
Самапрадка у куточку
Не адну стагнала ночку.
І весела круціўся калаўрот,
І нітачка даўгая да варот
Вілася, казку доўгую віла,
А ў печы шапацела чапяла.
І снавала, і круціла,
Аж кудзела матавіла.
|
|
У куточку хаты прасніца стаяла.
Бабцы кужаль прасці
Дачка дапамагала:
Ставіла новыя кросенцы кляновыя.
Хутка бегаў чаўнок, рабіў тоненькі радок.
|
|
Берда ей дапамагалі –
Той радочак прыціскалі.
Доўга так бабуля ткала,
Сама з сабою размаўляла:
|
|
- Ручнічкоў натку, панясу на раку,
У ваду намачу, пранікам адкалачу.
Панясу на сенажаць –
Хай на сонцы паляжаць.
Пабялеюць ручнікі, ручнічкі-веселічкі.
Хто іх мову разумее,
Па нітачках чытаць умее –
Пра жыцце людзей раскажуць,
На малюнку ўсе пакажуць:
|
|
Стужачка чырвоная ўсім сонейка жадала,
Ад людзей цяпла, пяшчоты госцю абяцала.
І зяленая таксама усміхалася ласкава,
Быццам бы ўслых казала:
- Ведаеце, у гэтай хаце
Добрых вы людзей пабачыце.
|
|
А карычневая стужка ў падарожжа запрашала,
Неба чыстае і сонца добрым людзям абяцала.
Таму заўседы побач з ею жоўтую, як сонейка,
І блакітную, як неба, вышывалі роўненька.
|
|
І вось ручнік дарагі – вышываны берагі.
Кожны свій малюнак мае.
Хто ўмее, той чытае.
Вышывалі галубкоў
У той сям’і, дзе была любоў
І павага да бацькоў.
А на покуці ў хаце
Што часцей за ўсе пабачыце?
- Бажніцу!
|
|
Ручнік на бажніцы набожнікам звалі
І покуць у хаце ім аздаблялі.
Гэты – просты “ўцірач”,
А вось гэты – “трапкач”.
|
|
Многа людзі працавалі:
Сеялі, палолі, рвалі,
Пралі пражу, кросны ткалі.
Выйшлі просцілкі на славу –
Хоць на ложак, хоуь на лаву.
|
|
Сурвэткі, саматканыя сувоі,
Ляжаць на ложку пышнаю гарою.
Сувоі бабка вышыла начамі.
Убачылі вы іх сягоння самі.
|
|
А вось гэты дыванок усіх здзіўляе незнарок.
Яркі, рознакаляровы,
Ен і праз сто год, як новы.
Чырвань і бліт нябес,
Зелень траў мурожных,
Чорны фон - купальскай ночы водгук
Бачыць кожны.
|
|
А вось і ходнік паласаты, каляровы,
Чароўны і пяшчотна-адмысловы.
На ходнічак аж боязна ступіць:
Вяселкаю нябеснай зіхаціць.
|
|
А вось абрус, сняжысты дабяла.
Яго да свята бабка берагла.
Начэй не спала, вышывала
Цвяток радзімы авсілька.
Пакуль святочных дзен чакала,
Сабе строі рыхтавала.
|
|
Як сапраўдны мастак, ткала бабка андарак.
Фартух, кашулю вышывала,
Кветачкамі аздабляла.
Над мужчынскаю сарочкай
Не адну сядзела ночку.
|
|
У строях ярка-беларускіх,
У паясочках тканых, пекна-вузкіх,
Ішла жанчына, побач з ею дзеткі,
Прыбраныя, як веснавыя кветкі.
|
|
Спаднічку, фартушок, кашулю
Дачушцы вышыла матуля.
Каўнерык і манжэты на сарочку
Матуля вышыла сыночку.
|
|
Есць словы ў нас – жыцце і жыта.
Іх час не возьме ў забыцце.
Бо жыта – хлеб,
Святы набытак,
А хлеб для нас усіх – жыцце.
|
|
Пшанічны колас – важкі самы,
Калі даспее ў жніўны час.
Пшанічны колас – ўчодры самы.
Частуе белым хлебам нас.
|
|
Вусач-ячмень – пшанічны брат.
Што ен скупы, ніхто не скажа:
Ячменны хлеб з яго зярнят –
і крупнік добры нам, і каша.
Выспеў авес, плен прынес:
- Хрумстайце, коні, каб бегаць шпарчэй.
Дзеткі, смакуйце суп!
А да аладак пшанічных
Яшчэ і кісель прынясу.
Аўсяны кісел любяць усе.
Кажуць: проса як вада…
Сыплеш зерен – л’ецца.
А зярняткі – любата, літыя, здаецца!
І найболей чарназем любіць проса наша.
Круп у восень надзяром –
“Пшонка” будзе, каша.
|
|
Не адзін нажаў снапок
Востры срэбраны сярпок.
Жаў ен жыта і пшаніцу,
І усякую пашніцу.
|
|
Па таку хадзілі, зерне малацілі.
Зерне малацілі, цэпам калацілі.
Як сапраўдны дрывасек,
Аднойчы дзед асіну ссек.
Ссек асіну на начоўкі
І прынес яе дамоўкі.
Дзяўбаў ен асіну не адну часіну.
Не напрасна шчыраваў – усе ж ночвы атрымаў.
|
|
У гэтых ночвах бабка зерне падкідала,
Зерне падкідала, пыл вытрасала.
|
|
Потым пад калыску іх прыстасавала,
Павесіла да столі, дзіця калыхала.
|
|
У гэтым сіце муку прасявала,
А ў маслабойцы масла ўзбівала.
Масла, смятану ў муку дабаўляла,
Каравай у печ садзіла, гасцей частавала.
|
|
А вось і печ, ласкавая матуля,
Што кожнага пяшчотаю атуліць,
Сагрэе і прастуду забярэ,
Ласкава ўсіх сустрэне ля дзвярэй.
І пыхкае ў ей барвяны жар…
Ах, печ, ты сонца зыркае без хмар!
|
|
Заўседы ля печы гаршкі, чыгункі,
Мурзаты, пузатыя працаўнікі.
Былі на капанцы, былі на кружанцы,
Былі на пажары, былі на базары.
Маладыя былі – увесь свет кармілі,
А старыя сталі – пелянацца сталі.
|
|
А побач вілы. Яны, быццам конь,
Носяць гаршкі, чыгункі ў агонь.
А тут качарга – крывая нага,
Золата ў скрыню грабе, як мага.
Але ж не сапраўднае золата гэта.
Астыў вугалек – пачарнела манета.
|
|
Цяпер падыдзем да стала.
Абрус, сняжысты дабяла.
На тым абрусе – з гліны жоўты гляк.
Не надзівіцца на яго ніяк.
|
|
Міскі фарбаваныя, прыгожыя, маляваныя.
Іх так размалявалі, каб ад гора аберагалі.
Вось гэтыя васількі – каб не пужалі ваўкі,
А гэты каласок, каб добры быў гаспадарок.
Мо хто хоча меду, меду на выгоду?
|
|
Той салодкі мед пчаліны
Дзед у корабе складаў.
Нес у хату. Выціскалкай
З сотаў спрытна выціскаў
І духмяным, смачным медам
Усіх дзетак частаваў.
|
|
Дзед у залатым капелюшы
Умела плеў лазовыя кашы.
Пад бульбу пойдуць кошыкі, пад зелкі,
Маленькі ж кош – камусці дар пад елку.
|
|
Усе ўмеў дзед. Без лішніх слоў
Лыка драў і лапці плеў.
Для сябе, сыноў і ўнукаў
Зручная была абуўка.
|
|
Вілы – сельская прылада.
У хаце мець быў кожны рады.
На падсцілку браць салому
Емка віламі, вядома.
Пагрузіць на воз мурог
Толькі б віламі ты змог.
|
|
А яшчэ са звонкай сталі
Звонкіх кос наадлівалі.
Легка травачку сцінае,
Людзям жыць дапамагае.
Ранкам сонечным, вяселым
Корм рыхтуе да жывелы.
А як выйдз дзед касіць ,
На ўвесь луг каса звініць!
|
|
Пра тое казку мы вялі,
Як продкі нашыя жылі.
Пакуль ты казачку сваю вяла,
У печы шапацела чапяла.
Блінок вымала а саджала новы
У сонечнай патэльні адмысловай.
|
|
Не мінайце нашай хаты,
Прыязджайце вы да нас!
|
|
Пірагамі і блінамі
Пачастуем, госці, вас.
|