Мерапрыемствы дзяржаўнай установы адукацыі "Яслі-сад №1 г. Ельска" па тэме раздзела:
Мастацкая гасцеўня "Аб Францыску Скарыне - асветніку, вучоным, першадрукары"
Канікулы: конкурс чытача беларускіх вершаў "Дабрыня"
2017 год названы у Беларусі годам навукі праходзіць і пад знакам Францыска Скарыны - нашага знакамітага земляка, асветніка і першадрукара.
6 жніўня 1517 года у Празе выйшла у свет на старабеларускай мове Біблія - "Псалтыр", якую надрукаваў менавіта Францыск Скарына. Таму, пачатак беларусскага кнігадрукарства назаўжды звязаны з яго імем.
Два няпоўных экзэмпляра гэтай гістарычнай каштоўнасці, першай беларускай кнігі, дайшлі да нашых часоў, і знаходзяцца у Расіі. Рарытэты сёння знаходзяцца ў фондах Дзяржаўнага гістарычнага музея ў Маскве і Расійскай нацыянальнай бібліятэцы ў Санкт-Пецярбургу. Цикава, што у адной книзе няма пачатку, а ў другой - канца. Толькі сумясціўшы іх, можна атрымаць поўны ідэальны варыянт "Псалтыра". Зараз вядуцца актыўныя перагаворы наконт таго, каб маць магчымасць у гэтым годзе выставіць кнігі "Псалтыр" у Беларусі.
Біблія Францыска Скарыны стала першай друкаванай кнігай для ўсходніх славян. Яна выйшла раней, чым англійская і французская пераклады, амаль на 50 гадоў апярэдзіла "Апостал", выдадзены ў маскоўскай друкарні. Гэта быў навуковы, духоўны і адукацыйны прарыў.
Біблія ў выданні доктара Скарыны - гэта не царкоўнае і акадэмічнае выданне для навуковых мэтаў, гэта - першае выданне Святога Пісання для хатняга чытання. Асаблівасці перакладу, структура выдання, яго мастацкае афармленне - усё падпарадкавана мэтам асветы. Для даступнасці і правільнасці разумення простым народам біблійных кніг Скарына ўносіць шмат новага ў характар выдання, захоўваючы пры гэтым вернасць перакладу біблейскім тэкстам арыгінала. Пасля выхаду "Псалтыра" амаль кожны месяц выдаваліся ўсё новыя і новыя тамы Бібліі: Кніга Ёва, Выслоўі Саламона, Эклезіяст.
На працягу 1517-1519 гадоў у Празе Францыск Скарына выпусціў у свет звыш 20 ілюстраваных біблейскіх кніг, перакладзеных ім на зразумелую шырокаму чытачу мову. Кожную з кніг выдавец забяспечыў прадмовай і пасляслоўем, якія адлюстроўваюць канфесійныя, філасофскія і асветніцкія погляды Скарыны.
Таксама Францыск Скарына ўпрыгожыў свае кнігі высокамастацкімі гравюрамі, па якіх можна вывучаць жыццё беларусаў тых гадоў - побыт, адзенне, тэхніку будоўлі. Смела адступаючы ад канонаў, Скарына прадставіў у "Бібліі" уласны партрэт.
Дзейнасць Францыска Скарыны аказала велізарны ўплыў на развіццё кнігадрукавання і пісьменства ў Беларусі, ва ўсім Вялікім княстве Літоўскім, іншых усходнеславянскіх краінах. Яго кнігі дабратворна паўплывалі на развіццё беларускай літаратурнай мовы. Скарына ўвайшоў у гісторыю як першадрукар і вучоны, асветнік і гуманіст, паэт і медык, батанік і астраном. Багацце асобы Францыска Скарыны ставіць яго ў адзін шэраг з такімі выбітнымі людзьмі эпохі Адраджэння, як Леанарда да Вінчы, Ян Амос Каменскі, Рафаэль, а беларускую культуру, на ніве якой ён працаваў, у адзін шэраг з культурай еўрапейскай.
Кнігі Францыска Скарыны аказалі ўплыў не толькі на развіццё духоўнай культуры Беларусі, але стымулявалі ўзнікненне кнігадрукавання ў Маскоўскай дзяржаве, распаўсюджваліся ў шматлікіх рукапісных копіях. У Беларусі і ва ўсім свеце шануюць памяць славутага першадрукара.
1990 год быў абвешчаны ЮНЕСКА годам Францыска Скарыны. Яго імя носяць навучальныя ўстановы і вуліцы, бібліятэкі і грамадскія аб'яднанні. У гонар Скарыны названыя вышэйшыя ўзнагароды Беларусі: ордэн і медаль.
Помнікі Скарыну ўстаноўлены ў Мінску, Полацку, Лідзе, а таксама ў Калінінградзе, Вільні і Празе.
У гонар 500-годдзя беларускага кнігадрукарства і Францыска Скарыны:
- У 2017 годзе выдавецтва "Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" выпусціла кнігу "Францыск Скарына. Чалавек свету". Кніга распавядае пра шматграннасць таленту першадрукара.
- У 2017 годзе (дзякуючы фінансавай падтрымцы Белгазпрамбанка) у Беларусь вярнулася "Малая падарожная кніжыца" Францыска Скарыны.
- У 2017 годзе ў пракат выйшаў новы фільм беларускіх дакументалістаў "Першадрук" вытворчасці Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм".
- Дата 500-годдзя беларускага кнігадрукавання мае сусветную значнасць і ўнесена ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА. У Мінску 14-15 верасня 2017 года пад эгідай ЮНЕСКА пройдзе Міжнародны кангрэс "500 гадоў беларускага кнігадрукавання.
- У лістападзе 2017 года помнік Францыску Скарыну будзе ўсталяваны ў малдаўскай сталіцы Кишиневе.
Прапануем Вашай увазе пазнавальны відэаролік прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукарства, які будзе цікавы і дзецям і дарослым.
Прыемнага прагляду!
<iframe allowfullscreen="" frameborder="0" height="315" src="https://www.youtube.com/embed/nfDigYXVTY0" width="560"></iframe>
Па матерыялам belta.by