Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Беларускія арнаменты і іх змест

Дата: 22 марта 2016 в 21:33, Обновлено 8 ноября 2021 в 11:58

Беларускія арнаменты і іх змест

       Арнамент,вядома, з'яўляецца распаўсюджанай формай выражэння культуры шмалткіх народаў.

Беларускі народны арнамент вельмі разнастайны, каларытны, і вядомы далёка за межамі нашай краіны. Яго вывучэнне пачалося аж з 19 стагоддзя, і працягваецца па сенняшні час. Многія навукоўцы  працуюць над ракрыццем сэнсу арнаментаў і іх спалучэнняў, а таксама іх сістэматызацыяй.   

Беларускі арнамент можна падзяліць на тры асноўных катэгорыі:

геаметрычны - арнаментыка якога складаецца з прамых ліній, а таксама геаметрычных фігур - прамавугольнікаў, квадратаў, ромбаў і інш;

раслінны - створаны на аснове малюнкаў раслін, лісця, кветак ці пладоў;

жывёльны - які ўключае ў сябе выявы жывёл і птушак.

     Першапачаткова арнамент у нашых продкаў сустракаўся на святочнай вопратцы, якая з'яўлялася адлюстраваннем своеасаблівай народнай культуры. Значным можна лічыць выкарыстанне асобных арнаментальных матываў у вырабе вядомых слуцкіх паясоў. І фактычна ўсе рэчы, якія ўпрыгожаны народным беларускім арнаментам, несумненна з'яўляюцца высокамастацкімі творамі.

     Прапануем Вашай увазе Азбуку беларускага арнаменту, у якой мы сабралі некаторыя арнаменты з іх тлумачэннем.  

Азбука беларускага арнаменту

А                                                Б                                          В

- агонь                - багацце                - вясна

Д                                               Ж                                           З

- душа                  - жанчына             - зямля

К                                             М                                            П

- краса                 - маладосць           - продкі

Р                                            С                                         

 - росквіт                      - сонца            - сямья

У                                          Ч                                             Э

- ураджай                - чысціня               - энэргія

  Цікава ведаць!

 Не так даўно, дзяўчатамі з музычнага гурта Shuma быў створаны асветніцкі поп-праект "Бібліятэка беларускіх арнаментаў". Куратарамі праекта сталі Ірына Мазюк, вучоны, фалькларыст, этнограф, кіраўнік і заснавальнік мужчынскай групы народных песень «Кудмень», дырэктар Веткаўскага музея народнай творчасці Галіна Нячаева і Пётр Цалка, загадчык філіяла Веткаўскага музея стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р.Шклярова.

       У інтэрнэт-бібліятэцы сабраны традыцыйныя беларускія арнаменты. Націснуўшы на любы з арнаментаў Вы адразу атрымаеце тлумачэнне яго сэнсу.  

      Для самых дапытлівых, ніжэй размешчана спасылка на сайт праекта.

      Гэта сапраўды цікава і павучальна!

http://ornaments.shuma.by/

  Фабрыка «Чырвоны харчавік» кладзе ў скрынкі з ласункам «шпаргалкі», у якіх на рускай і англійскай мове растлумачана значэнне ўзораў нацыянальнага арнаменту.

«Калька ў скрынцы першапачаткова была звычайнай. Але людзі пачалі пытацца: а што гэтыя ўзоры азначаюць? Тады мы зрабілі на кальцы тлумачэнне. Хацелі данесці, што кожны ўзор - не проста так. Бо не кожны беларус - не кажучы ўжо пра гасцей нашай краіны - ведае аб іх значэнні. А цяпер людзі хочуць пра гэта ведаць! », - сказала прадстаўнік фабрыкі.

  У Магілёве стартаваў праект "Азбука беларускага арнаменту", які арганізавалі магілёўскі гарвыканкамам і рэкламнае  агенцтва "Рекламатор". 

       Мэта праекта - расказаць пра значэнне і індывідуальнасць нацыянальнага арнаменту Беларусі з вуснаў прадстаўнікоў культуры Беларусі. 

     Кожны  ўзор рэкламуе асобны дзеяч культуры Магілеўскай вобласці.

     На дадзеным этапе праекта на вуліцах Магілёва размешчаны тры варыянта плакатаў.​

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.