
2017 - Год навукі Беларусі
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ "Аб абвяшчэнні 2017 года Годам навукі".
http://president.gov.by/ru/official_documents_ru/view/ukaz-481-ot-23-dekabrja-2016-g-15192/
Асноўнай мэтай гэтага рашэння з'яўляецца:
- павышэнне ролі навукі ў выкананні задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны;
- стварэнне спрыяльных умоў для захавання і развіцця навуковага патэнцыялу;
- фарміраванне міжнароднага іміджу Беларусі як краіны з высокім узроўнем інтэлектуальнага і чалавечага капіталу.

Ураду даручана з удзелам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2017 годзе Года навукі, які адлюстроўвае ўзаемадзеянне навукі з сацыяльнай сферай, галінамі эканомікі, інавацыйную дзейнасць, міжнароднае навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва.
Рэалізацыя плана мерапрыемстваў будзе спрыяць развіццю айчынных навуковых школ, вузаўскай і галіновай навукі для забеспячэння ўстойлівага эканамічнага росту краіны, прымнажэнню навуковага патэнцыялу Беларусі, падтрымцы творча думаючых маладых навукоўцаў і спецыялістаў, іх патрыятычнаму выхаванню.
Па матэрыялам belta.by
Цікава ведаць:
6 студзеня 2017 года у НАН Беларусі адбудзецца афіцыйная прэзентацыя Года навукі ў Беларусі.
На прэзентацыі будуць прадстаўлены:
- асноўныя напрамкі і прыярытэты развіцця навукі ў краіне на 2017 год,
- найбольш значныя і прарыўныя праекты беларускіх вучоных у розных галінах ведаў,
- распрацоўкі, якія навука прапануе для эканомікі краіны,
- прагучыць апошняя інфармацыя аб рабоце дзевятай Беларускай антарктычнай экспедыцыі.
Сёння пры непасрэдным удзеле вучоных НАН Беларусі фармуюцца новыя для Беларусі вытворчасці і навукаёмістыя галіны - аэракасмічная, біятэхналагічная, фармацэўтычная, атамная энергетыка.Мадэрнізуюцца прадпрыемствы машынабудавання, хіміі, аграпрамысловага комплексу, мікраэлектронікі і многія іншыя.
Інфармацыйная лістоўка "2017 - год навукі Беларусі"
Відэасюжет "2017 - Год навукі Беларусі"
<iframe allowfullscreen="" frameborder="0" height="315" src="https://www.youtube.com/embed/CnWOO-9IXLE" width="560"></iframe>