2016 - Год культуры Беларусі

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка 28 снежня падпісаў указ № 522 "Аб абвяшчэнні 2016 года Годам культуры". Указ прыняты ў мэтах аб'яднання інтэлектуальных і духоўных сіл грамадства для вырашэння задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, захавання гісторыка-культурнай спадчыны, развіцця народных традыцый, выхавання ў грамадзян любові да Айчыны, а таксама для падтрымкі творчых ініцыятыў.

Прапануем Вашай увазе наступныя матэрыялы:
- Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2015 г. №522 "Аб аб'яўленні 2016 года Годам культуры"
- Республиканский план мероприятий по проведению Года культуры
Асноўнымі мэтамі дзяржаўнай палітыкі ў галіне культуры з'яўляюцца:
- забеспячэнне і абарона канстытуцыйнага права кожнага на ўдзел у культурным жыцці;
- усталяванне гарантый свабоды мастацкай творчасці і іншай творчай дзейнасці;
- садзейнічанне захаванню, развіццю і распаўсюджванню культуры на карысць iнтарэсаў чалавека i грамадства;
- сацыяльная абарона работнікаў культуры і творчых работнікаў;
- абарона грамадскай маралі, зацвярджэнне гуманістычных ідэй і высокіх маральных пачаткаў у грамадскім жыцці;
- развіццё міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне культуры.

Прыярытэтамі дзяржаўнай палітыкі ў галіне культуры з'яўляюцца:
- захаванне, развіццё і распаўсюджванне беларускай нацыянальнай культуры і мовы;
- стварэнне, распаўсюджванне і папулярызацыя твораў мастацкай літаратуры і мастацтва для дзяцей і моладзі;
- стварэнне ўмоў для эстэтычнага выхавання дзяцей і моладзі;
- папулярызацыя класічных твораў мастацкай літаратуры і мастацтва, іншых эстэтычных і маральных каштоўнасцей айчыннай і сусветнай культуры;
- забеспячэнне функцыянавання і развіцця культуры ў сельскай мясцовасці.



2016 год - год знамянальных дат у гісторыі нашай краіны, юбілеяў шырока вядомых у Беларусі і за мяжой дзеячаў айчыннай культуры.

75 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна(нарадзіўся 12 студзеня 1941 г- памер у 2003 г), артыста эстрады, кампазітара.

95 гадоў з дня нараджэння Івана Шамякіна (нарадзіўся 30 студзеня 1921 г -памер у 2004 г), беларускага савецкага пісьменніка, грамадскага дзеяча, Народнага пісьменніка Беларускай ССР.
95 гадоў з дня нараджэння Івана Мележа (нарадзіўся 8 лютага 1921 г- памер у 1976 г), народнага пісьменніка Беларусі.
120 гадоў з дня нараджэння Кандрата Крапівы (нарадзіўся 5 сакавіка 1896 г-памер у 1991) беларускага паэта, празаіка, драматурга, вучонага, грамадскага дзеяча.
130 гадоў з дня нараджэння Змітрака Бядулі (нарадзіўся 23 красакавіка 1886 г-памер у 1941) беларускага пісьменніка.

105 гадоў з дня нараджэння Васіля Віткі (нарадзіўся 16 мая 1911 г-памер у 1996г), беларускага паэта, драматурга, крытыка, перакладчыка, класіка беларускай дзіцячай літаратуры, заслужанага дзеяча культуры Беларусі.
140 гадоў з дня нараджэння Алаізы Пашкевіч (Цётка) (нарадзілася 15 іпеня1876г- памерла ў 1916 г), беларускай паэткі, празаіка, грамадска-палітычнага дзеяча, актрысы, педагога.
115 гадоў з дня нараджэння Віталя Вольскага (нарадзіўся 5 верасня 1901г- памер у 1988г), беларускага пісьменніка, драматурга, літаратуразнаўцы, краязнаўцы.
85 гадоў з дня нараджэння Ніла Гілевіча (нарадзіўся 30 верасня 1901г - памер 29 марта 2016 г), народнага паэта Беларусі, перакладчыка, літаратуразнаўца, фалькларыста, грамадскага дзеяча.
125 гадоў з дня нараджэння Максіма Багдановіча (нарадзіўся 9 снежня 1891-памер у 1917), беларускага паэта, публіцыста, літаратуразнаўца, перакладчыка; класіка беларускай літаратуры, аднаго са стваральнікаў беларускай літаратуры і сучаснай літаратурнай беларускай мовы.

Набліжаецца і яшчэ адна значная дата - 500-годдзе выхаду першай кнігі Францыска Скарыны (2017 год).
Неабходна, каб гэтыя падзеі набылі шырокае міжнароднае гучанне, а імёны юбіляраў сталі арыенцірам для падрастаючага пакалення і сучаснай моладзі.

У 2016 годзе ў Беларусі будзе прыняты першы і адзіны ў свеце Кодэкс аб культуры. Гэты дакумент 3 снежня 2015 годзе быў адобраны ў першым чытанні дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.