Як казкі пераблыталіся

Дата: 28 октября 2016 в 21:32, Обновлено 29 октября 2016 в 22:03
567 просмотров

Сення педагогі дзяржаўнай установы адукацыі "Яслі-сад №1 г. Ельска" запрасілі выхаванцаў на прадстаўленне лялечнага тэатра з цікавай назвай "Як казкі пераблыталіся". У час прадстаўлення дзеці акунуліся ў атмасферу казак “Рэпка” і “Калабок”, героі якіх пераблыталіся. Гледачы зачаравана сачылі за лялечнымі героямі любімых казак: Ваўком, Калабком, Рэпкай, Зайцам, Бабай і Дзедам, – дапамагалі разгадваць складаныя загадкі і апладыравалі. Звонкі і вясёлы смех супарваджалі лялечны спектакль. Творчых поспехаў вам, акцёры!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.