Гуляем разам

Дата: 14 марта 2016 в 22:33
240 просмотров

Выхаванцы групы ведаюць шмат беларускiх гульняу. Найбольш пажаданыя з iх - "Кубачак", "Маша", "Мак", "А мы грушку пасадзiiлi", "Пячэнне хлеба","Журавель". Прапануем вам пагуляць з дзецьмi у гульню "Адгадай, чый галасок". Правiлы гульнi: усе бяруцца за рукi, утвараючы карагод. У сярэдзiне стаiць "каток", выбраны пры дапамозе лiчылкi:
Мышы выбралi ката,
Што застауся без хваста.
Карагод рухаецца, усе спяваюць:
Пайшоу каток у лясок,
Заблудзiуся каток.
Коцiк вочкi закрывай,
Хто паклiча, адгадай!
Вядучы дакранаецца да каго-небудзь з гуляючых, якi заве ката "Мяу". Кот расплюшчвае вочы, адгадвае, хто яго паклiкау, правiльна вымауляючы iмя па-беларуску.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.